On-line: гостей 0. Всего: 0 [подробнее..]
АвторСообщение



Пост N: 1
Зарегистрирован: 26.09.10
Рейтинг: 0
ссылка на сообщение  Отправлено: 26.09.10 18:04. Заголовок: Мне сюды заўжды вярн..


Мне сюды заўжды вярнуцца хочацца…
Паэтычным радком пра Іўе

Антон ПІЛІПЧЫК,
жыхар г. Іўе.

* * *

Іўе. Звонкая крынічка.
Птахаў райскіх спевы ў вішняку.
Нібы каралева, маладзічка
Ў вузенькім завулку-тупіку…

Спее, дзе татары, арабіна,
Возера пагушквае плыўца…
Іўе — горад руж і кут палынны,
Гучная метафара жыцця…

Іўе!.. Мчу к табе любой парою,
Ў крылы шматабсяжныя твае,
І, няхай нацятаю струною, —
Не смуткуе сэрца, а пяе…


Іўе
Старажытнае мястэчка…
Пляц гандлёвы, храмы, млын,
Серабрыстай стужкай рэчка
Ледзь бруіцца ў далячынь.
Рукатворнае азерца
Ў хвалях песціць сонца дыск.
То журба агорне сэрца —
Ў самым цэнтры абеліск…
Вось і ўсё, здаецца. Болей,
Што узрушыла б, няма.
Як і ўсюды: крамы, школы
І ларкоў прыватных цьма.
Як прыкмета дзён, навокал,
Дзе пустэча век была,
Паўзнімаліся высока
Гмахі “царскага сяла”…
Іўе!.. Вулкаю наранку
Крочу рады і ўлюбёны
Ў прыгажуню іўяўчанку,
У каштаны, ліпы, клёны…
Хай жа новыя ў прасцягі
Над табой плывуць стагоддзі,
І заўжды красуй пад сцягам
Шчасця, еднасці і згоды!



* * *
Надвячорак над Іўем,
дрыготка,
гранне возера высіць настрой.
Шлях да храма ад хаты кароткі,
міма бабкі ідуць грамадой…

На вячэрню,
вітанне нябёсаў,
на пагорку пачуўшы званы,
паяднання з Ісусам Хрыстосам
зажадалі й пакутныя мы…

Хай ніякае сёння не свята —
ні Вялікдзень і ні Ражство —
усё роўна: у душах — крылатасць,
з незямным і зямным —
чыстым, светлым —
радство.


* * *

Старажытны горад Іўе,
Вулачкі, завулкі…
Тут мае завеі, ліўні,
Цёплыя прытулкі.

Тут мне міла-люба ўсё,
Сэрцу дарагое —
І рабін густы касцёр
Восеньскай парою.
І вясной чаромхі бель,
Цуда-птушкі пошчак.
І ў любы на тыдні дзень
З процьмай люду плошча,
І з гаючаю вадой
Дзіўная крыніца,
І азерца з дзетварой,
Прагнай весяліцца,
І высокі абеліск
З зоркаю барвовай,
І рыштункі на ўскраі
Новых забудоваў…

Тут мне сонечна, праменна,
Светла на душы…
Папушчу я тут карэнне
Моцна, назаўжды.






Спасибо: 0 
Профиль Цитата Ответить
Новых ответов нет


Ответ:
1 2 3 4 5 6 7 8 9
большой шрифт малый шрифт надстрочный подстрочный заголовок большой заголовок видео с youtube.com картинка из интернета картинка с компьютера ссылка файл с компьютера русская клавиатура транслитератор  цитата  кавычки моноширинный шрифт моноширинный шрифт горизонтальная линия отступ точка LI бегущая строка оффтопик свернутый текст

показывать это сообщение только модераторам
не делать ссылки активными
Имя, пароль:      зарегистрироваться    
Тему читают:
- участник сейчас на форуме
- участник вне форума
Все даты в формате GMT  2 час. Хитов сегодня: 0
Права: смайлы да, картинки да, шрифты да, голосования нет
аватары да, автозамена ссылок вкл, премодерация откл, правка нет